Януковіч перакананы, што Беларусь хутка стане сябрам Рады Эўропы
29.04.2010
—
Новости Политики
Пра гэта ўкраінскі прэзыдэнт заявіў на сустрэчы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам, перадае Белапан."Вы цяпер вельмі шмат зрабілі дзеля таго, каб наблізіць заканадаўства Беларусі да стандартаў Эўропы, вы пасьлядоўна ідзяце па гэтым шляху", – сказаў Януковіч.
Ён адзначыў, што "ў 2011 годзе Ўкраіна будзе старшыняваць у Радзе Эўропы. Гэта адкрые нам новыя магчымасьці".
Паводле словаў Януковіча, на зусім новы ўзровень выходзяць пытаньні свабод, правоў чалавека, дэмакратычнага разьвіцьця грамадзства: "Нашыя краіны ідуць па гэтым шляху".
І для Беларусі, і для Ўкраіны важным зьяўляецца эўрапейскі рынак, падкрэсьліў Януковіч. "Украіна крыху больш прасунулася наперад у гэтым пытаньні, мы праводзім у сябе адаптацыю эўрапейскага заканадаўства. Думаю, што вам будзе карысны і цікавы наш досьлед", – сказаў украінскі лідэр.