Сідорскі 29‑30 красавіка наведвае Літву
29.04.2010 11:47
—
Новости Политики
Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі зробіць рабочы візіт у Літоўскую Рэспубліку 20‑30 красавіка.
Алена Прус, БЕЛТА
Сёння кіраўнік беларускага ўрада прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця міжнароднай выстаўкі «АграБалт 2010». Ён азнаёміцца з экспазіцыяй у выставачным комплексе Litexpo, сустрэнецца з кіраўніцтвам буйнейшых літоўскіх кампаній. Сяргей Сідорскі таксама наведае Клайпедскі марскі дзяржаўны порт.
На 30 красавіка запланавана рабочая сустрэча прэм’ер‑міністра Беларусі з прэм’ер‑міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам.Алена Прус, БЕЛТА