Скандальны адпачынак Лукашэнкі

Источник материала:  

Адпачынак Аляксандра Лукашэнкі ў Альпах васьмігадовай даўніны аказаўся ў цэнтры карупцыйнага скандалу ў Аўстрыі. Запрашаючы бок аплаціў візіт праз сакрэтны рахунак, у абыход аўстрыйскіх законаў. Каштавала паездка Аляксандра Лукашэнкі 200 тысяч еўра. Цяпер справай займаецца аўстрыйская пракуратура.

На след гэтай гісторыі натрапіў аўстрыйскі журналіст і спартовы эксперт Эрвін Рот . На просьбу Рэдакцыі НН ён перадаў копіі некаторых квітанцый на аплату адпачынку Аляксандра Лукашэнкі ў 2002 годзе ў Альпах.

Матэрыялы цікавыя тым, што праліваюць святло на побыт беларускага прэзідэнта на аўстрыйскім курорце Зэефельд.

 Пры ўважлівым разглядзе робіцца зразумела: адпачынак Аляксандра Лукашэнкі быў далёка не такім шыкоўным, як гэта падаецца на першы погляд. У пэўным сэнсе яго нават можна назваць досыць сціплым.

Паводле рахунка з гатэля Kosterbräu, у ім пасялілася 17 чалавек беларускай дэлегацыі. Люкс, у якім жыў беларускі прэзідэнт, каштаваў крыху больш за 700 еўра ў суткі.

Зрэшты, гэта цалкам адпавядае статусу госця. А вось астатнія ўдзельнікі дэлегацыі засяліліся ў цалкам звычайныя нумары, самы дарагі з якіх каштаваў каля 170 еўра за суткі. Пры гэтым палова людзей засялілася не ў люксы, а ў двухмясцовыя нумары. Сыны Аляксандра Лукашэнкі таксама спыніліся разам у двухмясцовым нумары, прычым не ў самым дарагім — ён каштаваў каля 116 еўра, то бок, каля 60 еўра на чалавека. Гэта ўжо цалкам параўнальна з цэнамі на адпачынак у беларускіх санаторыях. Гатэльныя паслугі (бадай, сюды ўключана і харчаванне) склалі прыкладна 50 еўра ў дзень на чалавека — звычайны кошт вячэры ў добрай рэстарацыі.

←Беларусь — Украина: не в союз, так в союзники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика