Затрыманыя актывісты «Маладой Беларусі»
28.04.2010 16:38
—
Новости Политики
Сёння на Кастрычніцкай плошчы былі затрыманыя трое актывістаў «Маладой Беларусі»
, паведаміў «НН» лідэр руху Артур Фінькевіч.
Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка выйшлі на плошчу з расцяжкамі «Патрабуем выдачы Бакіева кіргізскаму народу» і «Не — дыктатарам ва ўсім свеце». Таксама ў хлопцаў з сабой быў бел‑чырвона‑белы сцяг.
Праз некалькі хвілін пад’ехалі амапаўцы. Цяпер удзельнікаў акцыі вязуць у пастарунак.