Лукашэнка прызнаў дэкрэт аб абавязковым дэклараванні даходаў кандыдатамі ў прэзідэнты такім, які страціў сілу
28.04.2010 00:20
—
Новости Политики
«Прызнаць такім, які страціў сілу, Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2001 г. № 20 «Аб абавязковым дэклараванні даходаў і маёмасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, яго блізкіх сваякоў, жонкі (мужа) і яе (яго) бацькоў і некаторых іншых мерах, накіраваных на правядзенне адкрытых, свабодных і сумленных выбараў», гаворыцца ва ўказе А.Лукашэнкі № 167 ад 1 красавіка.
Аднак не варта шукаць тут палітычнай сенсацыі. Рэч у тым, што адпаведная норма ўведзеная ў новае выбарчае заканадаўства, у сувязі з чым і страціў сілу стары дэкрэт.
ЗП