Лукашэнка нарэшце разгледзеў «нармальных апазыцыянэраў»

Источник материала:  

Аляксандар Лукашэнка ў часе паездкі па Гомельскай вобласьці пракамэнтаваў вынікі выбараў у мясцовыя саветы.

«Абраныя нармальныя, здольныя працаваць людзі. Ёсьць, праўда, і апазыцыянэры», — удакладніў Лукашэнка і сказаў, што гэта таксама выклікала заклапочанасьць у падначаленых яму чыноўнікаў.

Аднак Лукашэнка супакоіў, што «апазыцыя неаднолькавая, яна розная і там таксама ёсьць нармальныя людзі». І калі электарат прагаласаваў не за такіх, як усе, то, робіць выснову кіраўнік краіны, значыць, народ канкрэтнага апазыцыянэра ведае і яму давярае. Зрэшты, адносна большай часткі сваіх апанэнтаў Лукашэнка выказаўся, што ня вельмі тыя і хацелі, каб іх абралі.

Але ў цэлым, падсумаваў Аляксандар Лукашэнка, «у нас абраны нармальны дэпутацкі корпус на ўсіх узроўнях».

Варта дадаць, што на ўсю Беларусь не набраўся і дзясятак дэпутатаў, якія пазыцыянуюць сябе дэмакратычнымі актывістамі ці вылучэнцамі апазыцыйных структураў.
←Лукашенко поздравил Фишера с переизбранием на пост президента Австрии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика