Давераную асобу Лагвінца Алеся Таўстыку аштрафавалі на 175 тысяч рублёў
26 красавіка давераную асобу кандыдата ў дэпутаты Алеся Лагвінца Алеся Таўстыку аштрафавалі на 175 тысяч рублёў.
Таўстыку затрымалі ўвечары 24 красавіка на выбарчым участку №27 і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
Таўстыка назіраў за ходам датэрміновага галасавання на ўчастку №27 Сухараўскай выбарчай акругі №30, дзе балатаваўся Алесь Лагвінец. Прыкладна ў 16.50 у кабіну для галасавання ўвайшлі адразу два чалавекі, у сувязі з чым Таўстыка карэктна паказаў намесніку старшыні выбаркама на незаконнасць такіх дзеянняў.
У 17.06 Алесь Лагвінец патэлефанаваў у Цэнтрвыбаркам і запатрабаваў тлумачэнняў з нагоды таго, што адбылося. Праз некалькі хвілін у памяшканне ўвайшла старшыня ўчастковай камісіі Аксана Кокаравa, якая абвінаваціла Алеся Таўстыку ў парушэнні грамадскага парадку і выклікала нарад міліцыі.
Прыкладна ў 18.30 у дачыненні Алеся Таўстыкі склалі пратакол аб дробным хуліганстве і проста з выбарчага ўчастка яго даставілі ў турму на Акрэсціна.З вечара