Лідзія Ярмошына: “Парушэнні выбарчага заканадаўства будуць заўжды”
26.04.2010
—
Новости Политики
Еўрарадыё даведалася, чаму за апазіцыйных кандыдатаў галасавалі ў дзень выбараў, а за праўладных — датэрмінова, якія парушэнні заўважыў сам Цэнтрвыбаркам і з-за чаго Аляксандр Мілінкевіч выйшаў з выбараў з добрым настроем.Ніводны з кандыдатаў Партыі БНФ, актывістаў руху “За Свабоду!” і сябраў “Маладой Беларусі” не прайшлі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Пра гэта падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі паведамілі лідэры ўзгаданых арганізацый Аляксей Янукевіч, Аляксандр Мілінкевіч і Артур Фінкевіч.
Да апошняй мяжы выбарчага марафону ад Партыі БНФ дайшоў 51 кандыдат. Але і колькасць, кажа Аляксей Янукевіч, не дапамагла.
Аляксей Янукевіч: “Яшчэ не ўсе звесткі мы маем, але, па папярэдніх дадзеных, ніводзін з кандыдатаў Партыі БНФ не стаў дэпутатам мясцовых саветаў”.