У Страсбуры на сэсіі ПАРЭ зноў абмяркуюць галадамор

Источник материала:  
Вясновая сэсія ПАРЭ адкрылася сёньня ў Страсбуры. У парадку дня заплянавана абмеркаваньне дакладу аб масавым голадзе 1930-х гадоў у рэспубліках былога СССР, актуальныя дэбаты па расейска-грузінскім канфлікце.Будуць таксама абмеркаваны наступствы сусьветнага эканамічнага крызісу, пытаньні барацьбы з экстрэмізмам і пірацтвам. Удзельнікам сэсіі будзе прадстаўлена штогадовая справаздача камісара Рады Эўропы па правах чалавека Томаса Хамамбэрга.

27 красавіка з трыбуны ПАРЭ выступіць прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

На 29 красавіка заплянаваны выступ міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова, які будзе заклікаць змагацца з “гістарычнымі фальсыфікацыям на карысьць сучасных каньюнктурных мэтаў”.

Аб гэтым паведамляе “ИТАР-ТАСС”.
←Активистов БНФ и движения «За свободу» не пустили в депутаты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика