Аляксандр Мілінкевіч: Выбары прызнаваць нельга

Источник материала:  
26.04.2010 11:34 — Новости Политики
Кандыдаты ад Руху «За Свабоду» таксама не трапілі ў мясцовыя органы самакіравання. Тым не менш, лідэр Руху Аляксандр Мілінкевіч глядзіць на ўсё аптымістычна.

«Настрой у мяне добры. Пастаўленыя намі мэты дасягнутыя. Мы хацелі павялічыць пратэстны настрой у грамадстве, каб людзі больш ведалі пра альтэрнатыву, пра фальсіфікацыі. З паездак па рэгіёнах у мяне такое ўражанне, што грамадства стала больш спелым. Няма такога размежавання на тых, хто падтрымлівае ўладу і апазіцыю», — кажа А.Мілінкевіч.

На думку экс‑кандыдата на пасаду прэзідэнта, найбольш актыўным кандыдатам пісалі самы малы працэнт. У прыклад Мілінкевіч прывёў Алеся Лагвінца, які на сваёй акрузе заняў 6‑ае месца з 7‑і, і Юрася Меляшкевіч, які заняў апошняе месца.

«Прызнаваць легітымнасць гэтых выбараў нельга, яны сфальсіфікаваныя. Перад прэзідэнцкімі выбарамі будзе закручванне гаек.

Выпадкі з Аўтуховічам і ягонымі сябрамі, а таксама з Алесем Зарэмбюком толькі даказваюць гэта. Я спадзяюся, што апазіцыя перад выбарамі можа аб’яднацца і правесці годную кампанію», — кажа лідэр Руху «За Свабоду».


ЗП

←Бакиев с Лукашенко и их семейные ценности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика