Сябар выбаркама ад Партыі БНФ адмовіўся падпісваць пратакол: быццам бы 67% датэрміновага галасавання
Захар Лапіцкі, які быў уключаны ад Партыі БНФ ва участковую выбарчую камісію ўчастку для галасаваньня № 9 Першамайскай выбарчай акругі ў горадзе Менску, адмовіўся падпісваць пратакол падліку галасоў па ўчастку. Ён зрабіў гэта ў сувязі з тым, што працэдура падліку галасоў на гэтым участку не давала магчымасьці быць упэўненым у лічбах, якія былі ўнесеныя ў выніковы пратакол. Пры падліку галасоў на гэтым участку не падводзіліся асобна вынікі падліку па датэрміновым галасаваньні, сябры камісіі лічылі толькі невялікую корлькасьць бюлетэняў, а выніковыя лічбы падсумоўваў і ўносіў у пратакол сакратар камісіі.
На гэтым участку 470 выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова, што складае больш за 67% ад агульнай колькасьці. Скрыня для датэрміновага галасаваньня захоўвалася ў дзень выбараў у асобным пакоі
Сябра ўчастковай выбарчай камісіі Захар Лапіцкі ставіў пытаньне аб неабходнасьці дакладна прытрымлівацца палажэньняў артыкула 55 Выбарчага кодэкса і праводзіць галосны і пасьлядоўны падлік галасоў такім чынам, каб кожны сябра камісіі мог быць упэўненым у сапраўднасьці агучаных сакратаром камісіі лічбаў. Аднак пад ціскам старшыні і сакратара камісіі астатнія сябры камісіі ўхіліліся ад разгляду гэтага пытаньня.
Свае прэтэнзіі да працэдуры падліку галасоў Захар Лапіцкі выклаў у асобным меркаваньні, якое было прыкладзенае да пратакола і накіраванае ў раённую камісію.
«Новыя палажэньні выбарчага кодэкса аб раздзельным падліку бюлетэняў датэрміновага і асноўнага галасаваньня засталіся толькі на паперы. Выбарчыя камісіі
narodny.org