Франак Вячорка: Ніякіх выбараў не было

Источник материала:  
26.04.2010 10:19 — Новости Политики

Франак Вячорка балатаваўся па 25-ай выбарчай акрузе у Мазыры. Там быў размешчаны толькі адзін участак для галасавання. Сапернікам Ф.Вячоркі быў дырэктар мазырскага горналыжнага комплексу Сяргей Каробкін, колішні функцыянер БПСМ. У выніку галасы выбаршчыкаў размеркаваліся наступным чынам: 14% на карысць Франака Вячоркі і больш за 70% за С.Каробкіна.

Сам Франак наступным чынам пракаментаваў «НН» такія вынікі:

«Ніякіх выбараў не было і ніхто галасы не лічыў. Мы ведаем дакладную колькасць людзей, што прыйшлі на ўчастак у дзень галасавання – 442 чалавекі. А бюлетэняў у выніку аказалася чамусьці 1108.

Мы таксама з 8-ай да 12-ай раніцы нядзелі праводзілі апытанне на выхадзе з участка. Апыталі больш за сто чалавек. Паводле гэтых дадзеных за мяне прагаласавала больш за 82% выбаршчыкаў. Таксама я валодаю інфармацыяй, што 100% бюлетэняў з датэрміновага галасавання былі супраць мяне».


АП

←Пересмотрит ли Лукашенко соглашение о российских военных базах?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика