Тры дэпутаты ад БХД

Источник материала:  
Дэпутатам Асіповіцкага райсавета стаў сябар аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксей Цюлькоў, паведаміў НН Павел Севярынец.Ён перамог у Прамысловай акрузе № 22.

Нават у скрынях датэрміновага галасавання ветэрынар Цюлькоў перамог у некалькі галасоў. Перавага ж у асноўны дзень была больш істотнай. Супернікам Цюлькова быў намеснік дырэктара камбіната бытавога абслугоўвання.

У Аўсянкаўскай сельскай акрузе ў Горацкім раёне перамагла настаўніца Жанна Шчарбініна, кампанію якой у рэгіёне актыўна праводзілі сябры Руху «За Свабоду». Яна набрала 42%.

Праўда, яна стала дэпутатам толькі сельсавету. У райсавет Шчарбініной трапіць не атрымалася. Тут яна атрымала толькі 22% галасоў.

Таксама дэпутатам па Сідрынскім сельсавеце ў Кобрынскім ране стаў Віктар Бардзюг. Ён быў адзіным сябрам БХД, які балатаваўся па безальтэрнатыўнай акрузе.
←Явка избирателей на местные выборы составила 79,1%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика