Па стане на 18.00 на выбарах прагаласавала амаль 70% выбаршчыкаў
25.04.2010 19:33
—
Новости Политики
Паводле звестак на 18.00 на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў прагаласавала 69,8% выбаршчыкаў, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
БелаПАН
У датэрміновым галасаванні ўзялі ўдзел 29,3% выбаршчыкаў, за дзесяць гадзін у дзень асноўнага галасавання — 40,5%.
Найбольшую актыўнасць на выбарах дэманструе Віцебская вобласць, дзе прагаласавала 80,8% унесеных у спісы выбаршчыкаў. Найменш актыўнымі застаюцца выбаршчыкі Мінска — 53,2%.У Брэсцкай вобласці прагаласавала 65,6% выбаршчыкаў, у Гомельскай — 77,9%, Гродзенскай — 66,9%, Мінскай — 71,2%, Магілёўскай — 77,9%.
Галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў завяршаецца ў 20.00.
На мясцовых выбарах 2007 года да 18 гадзін прагаласавала 70,7% выбаршчыкаў
БелаПАН