Журналіста Еўрарадыё выдалілі з участку з дапамогай міліцыі (відэа)

Источник материала:  
Старшыня выбарчай камісіі сталічнага ўчастку для галасавання №75 разам са сваімі падначаленымі забараніла карэспандэнту Еўрарадыё Валеру Руселіку здымаць фота і відэа на ўчастку.Калі журналіст пачаў спасылацца на заканадаўства, старшыня камісіі выклікала міліцыянтаў, якія вывелі журналіста з участка літаральна пад рукі.
 
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, каментуючы гэты выпадак, адназначна заняў пазіцыю журналіста. І паабяцаў разабрацца.

Мікалай Лазавік: “Артыкул 13 дазваляе акрэдытаваным у Беларусі журналістам асвятляць ход выбарчай кампаніі. І таму нейкіх забаронаў не існуе – журналісты працуюць у нас свабодна. У кожным выпадку, журналіст, згодна з заканадаўствам, мае права асвятляць ход выбарчай кампаніі. Калі нехта з чальцоў камісіі ці старшыняў камісіі не зразумеў гэтага альбо недастаткова засвоіў нормы заканадаўства, якое дазваляе свабодна працаваць журналісту, тут мы, Цэнтравыбаркам, аператыўна паправім яго. Празмерную асцярожнасць праяўляе старшыня камісіі, і журналіст мае права і павінен асвятляць ход выбарчай кампаніі!”

Дарэчы, менавіта па ўчастку №75, які знаходзіцца ў сталічнай школе №125, балатуецца актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Ягорава. Яе асноўная канкурэнтка – дырэктар згаданай школы Таццяна Берасцевіч. Выбарчую камісію на ўчастку ўзначальвае намесніца дырэктаркі.
←Выбары-2010: усё бліжэй да савецкіх "рэкордаў"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика