Францішак Вячорка быў затрыманы ў Мазыры пры правядзенні перадвыбарнай агітацыі

Источник материала:  
Кандыдат у дэпутаты Мазырскага райсавета (Гомельская вобласць) Францішак Вячорка быў затрыманы ўвечары 23 красавіка ў Мазыры пры правядзенні перадвыбарнай агітацыі.Прыкладна а 19-й гадзіне палітык быў затрыманы міліцыяй ля Дома культуры "40 гадоў Кастрычніка", дзе праходзіць датэрміновае галасаванне. Яго адвезлі ў гарадскі аддзел міліцыі, дзе склалі пратакол затрымання, а праз гадзіну адпусцілі.

Як паведаміў БелаПАН Вячорка, фармальнай прычынай яго затрымання стала яго спрэчка з членам участковай камісіі. "Я бачыў, як з памяшкання Дома культуры мэтанакіравана выйшла жанчына і размясціла вялікі выбарчы плакат паверх майго. Я ёй спрабаваў патлумачыць, што гэта парушэнне, але жанчына не слухала і збегла, — паведаміў Вячорка. — Тады я сарваў яе плакат, каб пайсці ў камісію разбірацца. З'явіліся міліцыянты і мяне затрымалі".

Як мяркуе давераная асоба Францішка Вячоркі актывіст Партыі БНФ Уладзімір Целяпун, гэта была спланаваная акцыя. "Яны нас чакалі ля выбарчага ўчастка ад самай раніцы. Як толькі паказаўся Вячорка, з машын павылазілі міліцыянты, людзі ў цывільным — агулам чалавек 10", — паведаміў БелаПАН Целяпун. Ён мяркуе, што гэта была спроба запалохаць кандыдата напярэдадні выбараў: "Яны бачаць, што Вячорка перамагае, і кідаюць усе сродкі, каб гэтага не дапусціць".

Францішак Вячорка збіраецца абскарджваць у акруговай выбарчай камісіі сваё затрыманне, а таксама іншыя парушэнні выбарчага заканадаўства.

"Ужо сёння відаць, што справядлівых выбараў не адбудзецца. Спачатку па установах і прадпрыемствах быў загад здымаць маю агітацыйную прадукцыю. 20 красавіка салдат вайсковай часці 48694, дзе я служыў, прымусілі прагаласаваць датэрмінова. На акрузе Уладзіміра Целепуна выбарчая камісія праводзіла агітацыю ў падтрымку кандыдата ад улады, — сказаў Вячорка. — Мы рыхтуем вялікую скаргу ў акруговую і цэнтральную выбарчую камісіі. Вынікі гэтых выбараў не могуць быць прызнаны легітымнымі".

←В субботнике по традиции принимает участие глава государства.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика