Амбасадарка Кыргызстана: Знікненне брата Бакіева — pr-акцыя
24.04.2010 14:20
—
Новости Политики
Распаўсюд інфармацыі пра знікненне Ахмата Бакіева, брата звергнутага прэзідэнта Кыргызстана, — гэта не больш, чым pr-акцыя. Такога меркавання прытрымліваецца амбасадарка Кыргызстана ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава:
Ішэнкуль Балджурава: “Нідзе афіцыйна не прагучала пра яго знікненне. Ні МУС, ні ДКНБ (Дзяржаўгы камітэт нацыянальнай бяспекі – ЕРБ) не паведамілі пра знікненне. Можа быць, гэта піяр-акцыя”.
Нагадаем, што 22 красавіка асобныя СМІ са спасылкай на кіраўніцу штаба падтрымкі Бакіева Жанару Малдакулаву паведалмілі пра тое, што 21 красавіка Ахмату Бакіеву патэлефанавалі людзі, якія назваліся прадстаўнікамі новай улады, і запрапанавалі сустрэцца для перамоваў. Па словах Малкудавай, праз некаторы час Ахмат Бакіеў патэлефанаваў ёй. Падчас размовы яна пачула два стрэлы, пасля чаго сувязь з братам Курманбека Бакіева перарвалася.
Факт знікнення свайго брата агучыў і Курманбек Бакіеў падчас учорашняй прэс-канферэнцыі ў Мінску.