Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ўніверсітэтаў

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ўніверсітэтаў "Універсітэты і грамадства. Супрацоўніцтва і развіццё ўніверсітэтаў у ХХІ стагоддзі".

"У сучасных умовах роля навукі і адукацыі ва ўмацаванні і развіцці сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу дзяржавы бясспрэчная", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Таму невыпадкова на аўтарытэтным міжнародным форуме, прысвечаным праблемам іх развіцця, сабраліся прадстаўнікі вядучых універсітэтаў і акадэмій навук розных краін.

Пашырэнне дзелавых і творчых кантактаў прадстаўнікоў універсітэцкай і акадэмічнай грамадскасці будзе садзейнічаць вырашэнню вельмі складаных тэхналагічных, гуманітарных і экалагічных праблем чалавецтва, перакананы Прэзідэнт.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←В Украине опять пикеты и палатки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика