Вольгу Карач зьнялі з выбараў

Источник материала:  
Як паведаміла актывістка АГП Вольга Карач, яе зьнялі з выбараў у Віцебскія абласны і гарадзкі саветы.Афіцыйная прычына – подкуп выбарцаў, які нібыта выявіўся ў раздачы дзецям паветраных балёнікаў і каляндарыкаў. Вольга лічыць гэтую прычыну надуманай, вылучанай для таго, каб у кандыдатаў ад улады не было рэальных канкурэнтаў.Спадарыня Карач кажа, што змагла знайсьці назіральнікаў на ўсе выбарчыя ўчасткі, і ўлады зразумелі, што прайграюць.

Спадарыня Карач зьбіраецца падаваць скаргі на гэтыя рашэньні ў вышэйстаячыя выбарчыя камісіі і ў суды.

Яна зьвярнулася да сваіх выбарцаў з заклікам не ісьці галасаваць або ўпісваць у бюлетэні прозьвішча Карач.

←Апазіцыяй занялася падатковая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика