Шушкевіч: "Самазацьверджаньне сваёй незаконнай улады"
21.04.2010
—
Новости Политики
Былы старшыня Вярхоўнага Савету лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Станіслаў Шушкевіч камэнтуе заяву Курманбека Бакіева."Я думаю, што гэта папросту спосаб самазахаваньня, што ён чалавек такі магутны, што ён будзе дзейнічаць інакш самым агідным чынам. Дык ад яго ніхто іншага й не чакае. І зь ім пры такім падыходзе будуць дзейнічаць такім жа чынам.
У мяне такое ўражаньне, што адбылося тое, што адбываецца, калі нізы цярпець ня могуць, а вярхі ня могуць утаймаваць. Гэта вядомыя словы вядомага палітыка.
Я лічу, што трымаць такога чалавека абсалютна недапушчальна. У яго рукі ў крыві. Мне падаецца, што калі не цураліся амэрыканцы, прыехалі туды і патлумачылі, што будуць дапамагаць, і Расея дапамагае, то якія тут могуць быць іншыя падыходы?
Ну, а тут мае месца свой пункт гледжаньня. Тут, я маю на ўвазе Лукашэнку, — самазацьверджаньне. Самазацьверджаньне сваёй незаконнай улады."