У Беларусі нарматыўна ўрэгуляваны працэдуры вызвалення ад падатку на дабаўленую вартасць некаторых відаў работ

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ № 185 "Аб некаторых пытаннях абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалізацыі работ па будаўніцтве, утрыманні і рамонце аб'ектаў садоўніцкіх таварыстваў".

Дакументам зацверджаны пералік работ па будаўніцтве, утрыманні і рамонце аб'ектаў садоўніцкіх таварыстваў, абароты па рэалізацыі якіх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць.

Пералік змяшчае наступныя віды работ: падрыхтоўка і выдача зыходна-дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва, рэканструкцыю, капітальны рамонт і добраўпарадкаванне; перадпраектныя, праектна-пошуковыя работы, што выконваюцца па дагаворах падраду (субпадраду); адвядзенне зямельных участкаў для будаўніцтва, падрыхтоўка тэрыторыі будаўніцтва; правядзенне дзяржаўнай экспертызы праектна-каштарыснай дакументацыі; будаўнічыя, іншыя спецыяльныя мантажныя і пусканаладачныя работы, што выконваюцца на аб'ектах садоўніцкіх таварыстваў па дагаворах падраду (субпадраду), у тым ліку пры правядзенні бягучага рамонту; добраўпарадкаванне і азеляненне, якое ажыццяўляецца ў межах зямельных участкаў агульнага карыстання садоўніцкіх таварыстваў; прадастаўленне будаўнічых машын і механізмаў для выканання будаўнічых, іншых спецыяльных мантажных і пусканаладачных работ; ажыццяўленне функцый аўтарскага нагляду, тэхнічнага нагляду, заказчыка, забудоўшчыка.

Зацвярджэнне ўказам гэтага пераліку забяспечыць нарматыўнае рэгуляванне працэдуры вызвалення ад падатку на дабаўленую вартасць названых відаў работ у адпаведнасці з Падатковым кодэксам.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Александр Лукашенко: Мы выжили в этой блокаде в условиях финансового кризиса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика