Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка звернецца з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу
20.04.2010
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка прыме ўдзел у сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Кіраўнік дзяржавы звернецца з традыцыйным штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Прамая трансляцыя пачнецца ў 12.00 па Першым канале Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, тэлеканалах АНТ і СТБ, Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.