Выклік Расіі: Бакіеў з сям'ёй у Мінску
«Ноччу ў панядзелак я даручыў адпаведным службам, каб арганізавалі перапраўку Бакіева ў Мінск. Ён пра гэта прасіў, і не аднойчы. Уначы ў панядзелак ён быў у Мінску», - сказаў прэзідэнт. Сёння, па словах Лукашэнкі, "прызначаная медыцынская камісія, праведзена першаснае абследаванне сям"і Бакіева.
«Сям’я, разумееце, у разабраным стане: дзеці бедныя, педыятры зараз там працуюць. Працуюць усе, хто павінен там працаваць, абследаванне праводзім у прэзідэнта ўсёй яго сям’і. Карціна невясёлая», — сказаў Лукашэнка.«Толькі чатыры чалавекі нам удалося прыняць у Мінску, і яны цяпер знаходзяцца ў нас пад абаронай нашай дзяржавы і асабіста вашага прэзідэнта», — заявіў беларускі кіраўнік.
Калі Курманбеку Бакіеву «патрэбна будзе не толькі рэабілітацыя, але і медыцынская дапамога, мы яе абавязкова акажам», запэўніў Лукашэнка.
7 красавіка Бакіеў быў зрынуты з пасады кіраўніка Кыргызстана. Адразу ён з’ехаў на поўдзень краіны, дзе знаходзіцца ягоны родавы аул. Але ніхто гарантаваць бяспеку экс-кандыдату не мог. 15 красавіка Бакіеў вылецеў у Казахстан, але ўсё разумелі, што гэта часовы прыстанак.
У панядзелак, 19 красавіка, прадстаўнік МЗС Казахстана Аскар Абдрахманаў паведаміў, што
Яшчэ ў нядзелю,
18 красавіка, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы прыняць Бакіева ў Мінску: «Гэта маё асабістае рашэнне як кіраўніка дзяржавы».“Я хачу звярнуцца да кіргізскага народа: не дапусціце здрадніцтва свайму прэзідэнту. Гэта будзе самай жорсткай памылкай», – зазначыў Лукашэнка.
Лукашэнка назваў падзеі ў Кыргызстане «антыканстытуцыйным дзяржаўным пераваротам» і абвінаваціў ЗША і Расію ў спрыянні яму.У суботу ў інтэрнэце з’явілася, інфармацыя са спасылкай на крыніцу ў Казахстане, што Бакіеў вылецеў з Тараза ў Беларусь, але гэтая навіна была абвергнута Дзяржаўным памежным камітэтам і авіякампаніяй «Белавія».
Рашэнне прыняць Бакіева ў Беларусі, імаверна, выкліча новае абвастрэнне адносін з Расіяй.
У адрозненне ад Аскара Акаева, які знайшоў сабе прытулак у Маскве, Курманбек Бакіеў не мог на такое разлічваць. Масква не магла дараваць яму падман у пытанні вываду амерыканскай вайсковай базы, за што ён ужо атрымаў шчодры куш ад Крамля.
Сітуацыя ў самой Кіргізіі застаецца напружанай. Учора ў Бішкеку ў міжэтнічных канфліктах загінулі прынамсі 5 чалавек. Міліцыянты дабіліся адстаўкі міністра ўнутраных справаў часовага ўраду. Джалалабадская вобласць жа ўвогуле захоўвае вернасць Бакіеву.
Учора ж у Бішкеку адбыўся пікет пратэсту супраць гатоўнасці Беларусі прыняць апальнага прэзідэнта.