Глыбокае: Улёткі за праўладнага кандыдата прыходзяць па пошце

Источник материала:  
З рознымі перашкодамі з боку ўладаў сустракаюцца глыбоцкія дэмакратычныя кандыдаты, якія вядуць актыўную выбарчую кампанію.Так, у кандыдатаў ад незарэгістраванай Партыі БХД запатрабавалі зняць з улётак васьміканцовую зорку-крыж, якая апісана ва ўсіх даведніках па беларускім нацыянальным арнаменце. Яўгену Самсонаву (Партыя БХД) у афіцыйных улётках перарабілі без узгаднення з самім кандыдатам пададзеную ім біяграфію. Кандыдату ад БСДП (Грамада) у друкарні змянілі фармат улёткі, з-за чаго істотна пагоршылася яе якасць.

А вось улёткі некаторых уладных кандыдатаў выбаршчыкам дастаўляе разам з газетамі мясцовае паштовае аддзяленне. Такі факт, у прыватнасці, зарэгістраваны ў вёсцы Дзеркаўшчына (Дзеркаўшчынская выбарчая акруга № 17), дзе пошта данесла ў кожны дом улёткі аднаго з трох кандыдатаў -- спадара  Леаніда Барылы.

←Беларусь и Венесуэла развивают стратегическое партнерство на благо народов обеих стран - посол Венесуэлы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика