Алег ПРАЛЯСКОЎСКІ: Усе краіны СНД аднадушныя ў непахіснасці вынікаў Другой сусветнай вайны
Гэта стала важным заключэннем праведзенай напярэдадні ў Маскве міжнароднай навуковай канферэнцыі "Перамога над фашызмам у 1945 годзе: яе значэнне для народаў СНД і свету", адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі. Ён браў удзел у гэтай канферэнцыі ў якасці члена Савета па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД.
Алег Праляскоўскі нагадаў, што форум быў арганізаваны па ініцыятыве Беларусі, падтрыманай усімі краінамі СНД, перш за ўсё Расіяй.
Прадстаўнікі ЗША і Заходняй Еўропы, якія ўдзельнічалі ў канферэнцыі, заявілі, што ўклад Савецкага Саюза ў перамогу над фашызмам непахісны. "Ёсць розныя трактоўкі пасляваеннага ладу, але яны не істотныя", — сказаў Алег Праляскоўскі. У рабоце канферэнцыі ўзялі ўдзел аўтарытэтныя замежныя эксперты з краін Балтыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, ЗША, Кітая.