Аляксандр Лукашэнка перавыбраны прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перавыбраны на чарговы тэрмін на пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Такое рашэнне аднагалосна прынялі ўчора ўдзельнікі алімпійскага сходу ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першым віцэ-прэзідэнтам НАК выбраны памочнік кіраўніка дзяржавы па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкоў. Намеснікамі кіраўніка НАК сталі Генадзь Аляксеенка і Сяргей Цяцерын.

У склад выканкама НАК увайшлі Андрэй Асташэвіч, Юрый Бародзіч, Алег Качан, Эліна Зверава, Георгій Катулін, Мікалай Купцоў, Марына Лобач і Аляксей Мірашнічэнка.

Удзельнікі алімпійскага сходу выбралі ў ганаровыя члены Нацыянальнага алімпійскага камітэта вядомых у мінулым спартсменаў: фехтавальшчыкаў Алену Бялову і Мікалая Алёхіна, лёгкаатлетку Марыю Іткіну і штангіста Валерыя Шарыя.

←До выборов в местные Советы депутатов остается чуть более двух недель: агитгруппы креативно «рекламируют» кандидатов в депутаты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика