Лукашэнка адзінагалосна пераабраны прэзідэнтам
09.04.2010 17:36
—
Новости Политики
У пятніцу ў Мінску прайшоў алімпійскі сход. На ім праходзілі выбары кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту.
Аўтар: Зміцер Панкавец
Адзін кандыдатам на гэтую пасаду быў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік краіны на новы алімпійскі тэрмін быў абраны адзінагалосна.
На гэтую пасаду Лукашэнка ўзышоў у маі 1997 года.Тады ён патлумачыў сваё рашэнне наступным чынам: «У свеце няма аналагаў, каб Галава дзяржавы абіраўся кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Мною рухала жаданне захаваць усё лепшае, што накоплена ў спорце ў рэспубліцы за гады яе ўдзелу ў алімпійскім руху».
Адзіным членам НАК, хто ў свой час прагаласаваў супраць абрання Лукашэнкі на гэтую пасаду быў шахматыст Віктар Купрэйчык, які нядаўна ўвайшоў у грамадскую кампанію «Гавары праўду».
Таксама Лукашэнка паставіў перад спартовымі ведамствамі задачу на Алімпіядах у Сочы і Лондане ўвайсці ў дзесятку самых спартыўных дзяржаваў свету.
Аўтар: Зміцер Панкавец