Бабруйскія чыноўнікі назвалі сімволіку БХД “фашысцкім знакам”

Источник материала:  

Кандыдатка ў дэпутаты ад БХД з Бабруйску наведалася ў дзяржаўную друкарню імя Непагодзіна, з мэтай надрукаваць  свае перадвыбарчыя ўлёткі. Пасля  таго як намеснік дырэктара азнаёміўся з эскізам ўлёткі, ён запрасіў жанчыну да сябе. Ён указаў жанчыне на сімвал БХД – васілёк, і прапанаваў прыбраць “фашысцкі знак”, бо інакш улёткі не надрукуюць.

– У выніку яна  згадзілася прыбраць “васілёк”,  бо пабаялася, што справу з друкам зацягнуць, і яна не  паспее падрыхтаваць матэрыялы, - распавядае лідэр бабруйскай  суполкі БХД Таісія Кабанчук. – Мы параілі ёй напісаць  скаргу ў выбарчую камісію,  падаць на супрацоўніка друкарні ў суд. Яна згадзілася зарбіць  гэта, але крыху пазней.

←Пра абыякавасць чыноўнікаў дазволена казаць толькі ў бязлюдных месцах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика