Канзас, Красата і Крыжаноўскі ў адной акрузе

Источник материала:  
09.04.2010 13:02 — Новости Политики

Цікавы выбар будзе ў жыхароў Заслаўскай сталічнай акругі №40 на мясцовых выбарах.

Сярод кандыдатаў, што ўбачаць у бюлетэнях выбарцы гэтай акругі, будуць Юры Канзас, Ягор Красата, Яўген Крыжаноўскі, а таксама Крысціна Ачарэтная.

Юры Канзас працуе начальнікам упраўлення адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Ягор Красата з’яўляецца студэнтам першага курса гістфака БДУ, актывіст БРСМ і «Белай Русі».

Яўгену Крыжаноўскаму залішнія прадстаўленні не патрэбныя. Вядомы сатырык некалі вылучаўся нават на пасаду прэзідэнта. Цяпер ён ідзе на выбары ад Ліберальна‑дэмакратычнай партыі.

Хрысціна Ачарэтная прадстаўляе Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Працуе вядучым спецыялістам сектара метадалогіі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер».

Мясцовыя выбары пройдуць 25 красавіка.


Аўтар: ЗП

←На Олимпиадах в Лондоне и Сочи наша страна должна войти в первую десятку спортивных государств

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика