Медальную скарбонку цяжкаатлетаў папоўніла Валянціна Ляхавец

Источник материала:  

На чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць гэтымі днямі ў Мінску, скарбонка беларускай зборнай папоўнілася яшчэ адным медалём. Валянціна Ляхавец, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 53 кг, паказала трэці вынік па суме дваябор'я — 198 кг (87 кг — рывок +111 кг — штуршок). Чэмпіёнкай кантынента стала турэцкая спартсменка Айлін Дэсдэлен — 208 кг (88 кг +120 кг), прычым у другім практыкаванні яна ўстанавіла новы рэкорд Еўропы. Сярэбраная ўзнагарода на рахунку балгаркі Баянкі Коставай — 199 кг (87 кг +112 кг). Нагадаем, што днём раней чэмпіёнам Еўропы стаў беларус Віталь Дзербянёў.

Усяго ў актыве беларусаў шэсць вялікіх і малых медалёў — два залатыя, сярэбраны і тры бронзавыя. На рахунку Віталя Дзербянёва, акрамя залатога медаля па суме дваябор'я, медаль такой жа вартасці ў рыўку. Валянціна Ляхавец стала другой у рыўку, трэцяй у штуршку і па суме дваябор'я. Генадзь Махвіеня паказаў трэці вынік у рыўку, стаўшы па суме двухбор'я чацвёртым.

Алена КРАВЕЦ.

←В союзном строительстве изменилась походка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика