Мерапрыемствы па святкаванні 65-й гадавіны Перамогі павінны быць выкананы своечасова і ў поўным аб'ёме

Источник материала:  

Такую задачу паставіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на чацвёртым пасяджэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 65-й гадавіны Вялікай Перамогі. Яно прайшло ў Доме ўрада пад старшынствам кіраўніка Савета Міністраў Сяргея Сідорскага і кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея, перадае БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што прадаўжаецца аказанне дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. "Гэта наш святы абавязак перад людзьмі, дзякуючы якім мы жывём у свабоднай і незалежнай краіне", — сказаў Сяргей Сідорскі. У 2009 годзе аб'ём сацыяльнай падтрымкі, прадастаўленай ветэранам вайны са сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, перасягнуў Br120 млрд. Кіраўнік урада звярнуў увагу на неабходнасць прывядзення ў парадак мемарыялаў, помнікаў і воінскіх пахаванняў. На гэтыя мэты пойдзе частка сродкаў, якія будуць зароблены на рэспубліканскім суботніку. Урачыстасці ў гонар Перамогі адкрыюцца ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".

←В союзном строительстве изменилась походка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика