Мартынаў славенскаму выданьню: “Беларусь не такая, як пра яе пішуць”
06.04.2010
—
Новости Политики
Сёньня пачынаецца рабочы візыт у Любляну кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Мартынава. У рамках візыту – сустрэчы з прэзыдэнтам Славеніі Данілам Цюркам і міністрам замежных спраў Самуэлем Жбогарам.Як падае люблянскае інфармацыйнае агенцтва STA са спасылкай на кіраўніка славенскага МЗС, візыт Мартынава стане працягам таго дыялёгу, які распачаўся ў чэрвені 2009 года ў Менску пад час знаходжаньня там Самуэля Жбогара. Паведамляецца, што ў часе сустрэчаў бакі абмяркуюць пытаньні разьвіцьця беларуска-славенскага палітычнага дыялёгу, гандлёва-эканамічнага ды інвэстыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяньня па лініі Беларусь – ЭЗ.
Славенскія СМІ надаюць немалую ўвагу маючаму адбыцца візыту міністра Мартынава ў Любляну.
Уплывовая газэта Delo надрукавала вялікае “эксклюзіўнае інтэрвію” кіраўніка беларускага МЗС, якое, паводле выданьня, “ёсьць доказам таго, што Беларусь паступова адыходзіць ад распаўсюджанага на Захадзе стэрэатыпу “апошняй дыктатуры Эўропы”, у чым пэўную ролю адыграла Славенія”.
Паводле самога Мартынава, “ на жаль, у журналістыцы і ў палітыцы шмат стэрэатыпаў, заснаваных на невуцтве”.
“Я думаю, вы бачыце, што Беларусь не такая краіна, як яе малююць у сродках масавай інфармацыі. Напішыце пра гэта”, заклікаў кіраўнік беларускага МЗС карэспандэнта выданьня Delo.