Бабруйчанам давядзецца выбіраць з дырэктараў ды чыноўнікаў
Таксама на выбары па Бабруйску ідуць сем галоўных урачоў і некалькі намеснікаў галоўных урачоў. Сярод чыноўнікаў не менш цікавыя кандыдаты: Максім Суботкін – начальнік па знешнеэканамічных сувязях, развіццю прадпрымальніцтва гарвыканкама, Міхаіл Загорцаў - кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна, Міхаіл Кавалевіч – намеснік старшыні гарвыканкама, Сяргей Малішэўскі – намеснік начальніка УУС бабруйскага гарвыканкама, Юры Гарбакоў – першы намеснік кіраўніка Першамайскага раёна, Аляксандр Казак - галоўны рэдактар газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”.
Трэба адзначыць, што на большасці акругаў - па два, максімум па тры кандыдаты. Але, напрыклад, на акругах у сябра БХД Яўгена Васьковіча і лідэра “Свабоднага прафсаюза беларускага” Міхаіла Кавалькова - ажно па чатыры прэтэндэнты.