Ваўчанін і Камароўскі пазмагаюцца ў Жодзіне
24.03.2010
—
Новости Политики
Сёньня ў Жодзіне зарэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты гарадзкога савету. Тут выбары адбудуцца ў 34-х акругах.
Цікава, што пакуль гэта адзіны горад, дзе па выніках рэгістрацыі ня будзе ніводнай безальтэрнатыўнай акругі. Дарэчы, ніколі раней у Жодзіне не было такога, каб абсалютна ўсе акругі мелі па два і болей кандыдатаў.Што тычыцца дэмакратычных кандыдатаў, то пасьля рэгістрацыі іх засталося толькі два. Гэта — чарнобылец Аляксандар Ваўчанін і аўганец Аляксандар Камароўскі. Іншыя дэмакратычныя кандыдаты рэгістрацыю не прайшлі.