Кандыдаты ад БНФ самі вырашаць, здымацца з выбараў ці не

Источник материала:  
Партыя БНФ дала партыйным кандыдатам у дэпутаты магчымасьць самастойна вызначыцца з фарматам далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах. Адпаведнае рашэньне было прынята 20 сакавіка ў Мінску на пасяджэньні сойму партыі.
Як растлумачыў адказны сакратар Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч, партыйныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат ня вераць у дэмакратычнасьць выбараў, але маюць намер выкарыстаць выбарчую кампанію для прапаганды дэмакратычных каштоўнасьцяў.

«Улады захавалі поўны кантроль над выбарчымі камісіямі, парушылі прынцып роўнасьці і транспарэнтнасьці выбарчага працэсу. Гэта стварае ўмовы для фальсыфікацыі выбараў на этапе галасаваньня і падліку галасоў», — сказаў ён.

Лабковіч нагадаў, што ва ўчастковыя выбарчыя камісіі былі ўключаны толькі 10% ад вылучаных прадстаўнікоў партыі.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў, што ўжо пяць прэтэндэнтаў ад партыі адмовіліся ад удзелу ў выбарах у якасьці кандыдатаў. Зараз, паводле яго слоў, удзельнічаць у выбарах працягваюць 75 членаў партыі.

У спэцыяльнай заяве сойму Партыі БНФ адзначаецца, што «выбары дэпутатаў мясцовых саветаў праходзяць у атмасфэры страху і запалохваньня». «Ужо зараз можна канстатаваць, што выбары зьяўляюцца недэмакратычнымі і несвабоднымі», — падкрэсьліваецца ў дакумэнце, паведамяляе БелаПАН.
←Лукашэнка ў Вэнэсуэле: жывы, вясковы дзядзька

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика