Суд над фотакорам НН Юліяй Дарашкевіч перанеслі

Источник материала:  
Справу адправілі на дапрацоўку. Пра гэта журналістцы паведамілі ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы.
24 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну павінна была разглядацца справа ў дачыненні да фотакарэспандэнта газеты «Наша Ніва» Юліі Дарашкевіч. Яе вінавацяць у збіцці міліцыянта і непадпарадкаванні супрацоўнікам праваахоўных органаў. 19 сакавіка журналістцы патэлефанавалі з суда і паведамілі, што судовае паседжанне пераносіцца. Прычына — матэрыялы справы накіравалі на дапрацоўку, паведаміла Юлія Дарашкевіч.

Нагадаем, што 16 лютага 2010 г. фотакора НН затрымалі, калі яна здымала акцыю салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы. Пры гэтым у Юліі адабралі журналісцкае пасведчанне і звінавацілі яе ў збіцці міліцыянта. У той вечар журналістку пратрымалі тры гадзіны ў пастарунку і адпусцілі без складання пратаколу. Роўна праз месяц, 16 сакавіка, яе азнаёмілі з двума адміністрацыйнымі пратаколамі. Згодна з першым, журналістку вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі пры спробе адвесці яе ў службовы аўтобус для таго, каб даставіць у РУУС Цэнтральнага раёну (арт. 23.4 КаА РБ). Паводле другога пратакола Юліі закідаюць наўмыснае нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў супрацоўніку міліцыі Восіпаву В.В.

Паводле гэтых абвінавачанняў журналістцы пагражае штраф або адміністрацыйны арышт.


←А.Лукашук: "У Вашынгтоне ўважліва сочаць за сытуацыяй у Беларусі"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика