Актывісту БХД з Глыбокага адмовілі ў рэгістрацыі
19.03.2010
—
Новости Политики
Актывіст стваранай партыі БХД зьбіраўся балятавацца ў Глыбоцкі райсавет, але амаль 20 адсоткаў подпісаў за вылучэньне прызналі несапраўднымі.
Зьміцер Лупач яшчэ мае шанец зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты сельскага савету. Ён кажа, што подпісы за сваё вылучэньне туды зьбіраў сам і гатовы адказаць за праўдзівасьць кожнага.