Раманчук: “У лістападзе Лукашэнка ня меў столькі сьмеласьці”
15.03.2010
—
Новости Политики
У расейскім міністэрстве эканамічнага разьвіцьця пакінулі без камэнтароў заяву кіраўніка Беларусі пра магчымы правал Мытнага саюзу. Паводле экспэртаў, незадаволенасьць Аляксандра Лукашэнкі выклікана стратамі, якія нясе Беларусь.Мытны саюз запушчаны ад 1 студзеня, а кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка ставіць пытаньне, наколькі ён адпавядае інтарэсам Беларусі. Маўляў, «калі пачнуць рабіць агаворкі і адбіраць нафту, нафтапрадукты, газ, цукар, малако, масла, мяса, пшаніцу і гэтак далей», то такі саюз не патрэбны.
Аднак яшчэ падчас падпісаньня дакумэнтаў аб Мытным саюзе было вядома, што пастаўкі нафты і газу вынесеныя за яго рамкі, адзначае маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў.
«Ну якія могуць быць роўныя цэны?! Яны займаюцца проста лухтой. Гэтыя заявы то Сямашкі, то Кабякова, то прэзыдэнта – гэта замаскіраваны шантаж. Усё роўна – дайце, інакш мы выйдзем. Выходзьце! Мы ад вас стаміліся. Не падабаецца – выходзьце. Канчайце гэтае бясконцае ныцьцё і скавытаньне. Яны цудоўна ведалі, падпісвалі ж гэтыя дакумэнты. Ня будзе Беларусь пасярэднікам у нафтавых справах. Мы не дадзім. Колькі можна займацца спэкуляцыяй на чужых рэсурсах!»
Ці азначае гэта, што Лукашэнка выйдзе з Мытнага саюзу?
«Нікуды ён ня выйдзе. Куды яму выходзіць?У космас? Зачыняцца ўсе магчымасьці для збыту прадукцыі. Мы і так ад гэтага збыту цярпім тут. У рынкавых умовах нічога гэта толкам не прадаецца».
Паводле эканаміста Барыса Жалібы, пакуль ад Мытнага саюзу Беларусь ня мае адчувальных выгодаў. Ён назваў чаканай такую заяву А.Лукашэнкі.
«Адны мінусы. Пачынаючы ад нафты. Ад другога паўгодзьдзя чакаецца павышанае мыта на легкавікі для насельніцтва. Гэта вельмі важнае пытаньне, бо ў нас людзі небагатыя. Так што пакуль ніякіх плюсаў, толькі мінусы. Яшчэ важнае пытаньне – як падзяліць мыта паміж трыма краінамі. Прапанаваныя Расеяй прапорцыі не задавальняюць наш бок - каля 8% Казахстану, а нам 5%. Беларусы прапанавалі, дайце хоць бы 5,3%. Расея забірае сабе асноўную частку. Але ж асноўны накірунак экспартна-імпартных плыняў ідзе праз Беларусь».
Кіраўнік цэнтра Мізэсу Яраслаў Раманчук адзначае, што А.Лукашэнка нібы чытае яго выказваньні і ацэнкі, дадзеныя яшчэ напрыканцы мінулага года.
«У лістападзе Лукашэнка ня меў столькі сьмеласьці, каб сказаць, што ён не падпіша. А сёньня, калі сытуацыя відавочная і страты для беларускай эканомікі складаюць мільярды даляраў, безумоўна, альбо ён павінен рабіць рэформы, адаптавацца да гэтага. Альбо сысьці з Мытнага саюзу і таксама рабіць рэформы. Бо самаізаляцыя гэта кароткатэрміновая тактыка, можа дзейнічаць да канца прэзыдэнцкай кампаніі. А потым ўсё роўна – альбо дэфолт, банкруцтва эканомікі альбо рэформы. І па сутнасьці гэты Мытны саюз, як і іншыя мытныя саюзы, так і застанецца на паперы і ніякага толку зь яго ня будзе».