Рэгiянальныя антыманапольныя структуры ў Беларусi цяпер будуць падпарадкоўвацца непасрэдна кiраўнiцтву выканкамаў

Источник материала:  

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ № 149 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў ва ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 i ад 23 кастрычнiка 2006 г. № 631".

Нарматыўны акт падрыхтаваны ў мэтах павышэння ролi органаў антыманапольнага i цэнавага рэгулявання, якiя абавязаны процiстаяць фактам нядобрасумленнай канкурэнцыi.

У адпаведнасцi з указам прадугледжваецца рэарганiзацыя iснуючай структуры камiтэтаў эканомiкi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама шляхам выдзялення са складу гэтых камiтэтаў упраўленняў цэнавай палiтыкi i падпарадкавання iх непасрэдна кiраўнiцтву названых выканкамаў. Такiм чынам, на мясцовым узроўнi будуць створаны органы антыманапольнага рэгулявання, якiя ў поўнай меры змогуць выкарыстоўваць iнструменты, прадугледжаныя заканадаўствам.

Гэта ўзмоцнiць уплыў дзяржавы на антыманапольныя i цэнавыя працэсы, павысiць эфектыўнасць функцыянавання мясцовых таварных рынкаў i аператыўнасць мераў, што прымаюцца па процiдзеяннi нядобрасумленнай канкурэнцыi.

Указ уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем некаторых пунктаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Место рождения дружбы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика