Паважаныя суайчыннiкi!

Источник материала:  

Сардэчна вiншую вас з Днём Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

Значэнне гэтай даты блiзкае i зразумелае любому грамадзянiну. Менавiта прыняцце i далейшае ўдасканальванне Асноўнага Закона шмат у чым вызначыла сучаснае развiццё Беларусi як моцнай сацыяльнай прававой дзяржавы.

Канстытуцыя — найважнейшы сiмвал i атрыбут суверэнiтэту нашай краiны. Яна заклала аснову для ўмацавання дэмакратычных устояў грамадства, захавання духоўных каштоўнасцяў нацыi, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека i кожнай сям'i.

З'яўляючыся трывалым падмуркам дзяржаўнага ладу Рэспублiкi Беларусь, Асноўны Закон гарантуе надзейную абарону правоў i свабод грамадзян, садзейнiчае паслядоўнаму правядзенню сацыяльна-эканамiчнай палiтыкi, накiраванай на значнае павышэнне якасцi жыцця людзей.

Мы па праве ганарымся сваёй Канстытуцыяй, якая ўвабрала ў сябе лепшыя традыцыi i дасягненнi нацыянальнага заканадаўства i адпавядае самым высокiм мiжнародным стандартам.

Перакананы, што няўхiльнае захаванне канстытуцыйных прынцыпаў стане залогам паспяховай рэалiзацыi эканамiчнага, культурнага i духоўнага патэнцыялу беларускага народа.

Шчыра жадаю вам, дарагiя сябры, мiру, шчасця, здароўя, здзяйснення ўсiх вашых задум, натхнення на далейшыя працоўныя дасягненнi на карысць роднай Айчыны.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Место рождения дружбы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика