Рэзалюцыя Еўрапарламента адносна Беларусi аднабокая, тэндэнцыйная i недальнабачная
Прынятая ўчора рэзалюцыя Еўрапарламента адносна Беларусi аднабокая, тэндэнцыйная i недальнабачная. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыi прэс-службы МЗС Беларусi, паведамляе БЕЛТА.
"Калi Еўрапарламент хацеў унесцi канструктыўны ўклад у пошук шляхоў вырашэння рознагалоссяў, што ўзнiклi памiж суседзямi, то выбраныя iм сродкi яўна няўдалыя нi па змесце, нi па часе", — заяўляюць у прэс-службе МЗС.
У каментарыi гаворыцца: "Па-першае, рэзалюцыя не мае нiчога агульнага з рэальнай карцiнай у галiне становiшча нацыянальных меншасцяў у Беларусi. Гэта пацвердзяць i беларускiя грамадзяне, у тым лiку якiя маюць польскiя каранi. Гэта вiдавочна i любому неангажыраванаму замежнаму наглядальнiку. Па-першае, прыняцце рэзалюцыi адбываецца ў момант актывiзацыi дыялога памiж Беларуссю i Польшчай па асобных вострых пытаннях беларуска-польскiх адносiнаў. Што гэта: "мядзведжая паслуга" цi спроба сарваць гэты дыялог тымi сiламi, якiя ў iм, вiдаць, не зацiкаўлены?"
"У Беларусi, са свайго боку, таксама ёсць нямала заклапочанасцяў, а гэта i забарона на ўезд у Польшчу i адпаведна Шэнгенскую зону шэрагу беларускiх грамадзян польскага паходжання, i дзеяннi польскага боку па выдачы "карты паляка", аднак мы спрабуем абмяркоўваць iх непасрэдна з Польшчай, не ўмешваючы ў гэтыя дыскусii мiжнародныя структуры", — адзначаецца ў каментарыi. Па-трэцяе, дзейнiчаючы такiмi метадамi на тонкiм лёдзе мiжнародных адносiнаў, Еўрапарламент рызыкуе адкрыць "скрынку Пандоры" з непрадказальнымi наступствамi як унутры, так i за межамi Еўрапейскага саюза.
"На будучае хацелася б, каб такая салiдная арганiзацыя, як Еўрапарламент, займала больш узважаную i адказную пазiцыю, тым больш у сферы нацменшасцяў, i не паддавалася на дробныя iнтрыгi некаторых асобаў ад палiтыкi", — гаворыцца ў каментарыi прэс-службы МЗС Беларусi.