Даля Грыбаўскайтэ запрасiла Аляксандра Лукашэнку на святкаванне Дня аднаўлення незалежнасцi Лiтвы
10.03.2010
—
Новости Политики
Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку перададзена запрашэнне Прэзiдэнта Лiтвы Далi Грыбаўскайтэ прыняць удзел 11 сакавiка ў святкаваннi 20-годдзя аднаўлення незалежнасцi Лiтвы. Аб гэтым паведамiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта Лiтвы.
Згоду ўдзельнiчаць ва ўрачыстасцях з нагоды гэтай даты ўжо далi прэзiдэнты Латвii, Эстонii, Польшчы, Фiнляндыi, Славенii. На мерапрыемства таксама прыбудзе часова выконваючы абавязкi прэзiдэнта Малдовы старшыня парламента Мiхай Гiмпу. Грузiю прадставiць старшыня парламента Давiд Бакрадзэ, Швецыю — кiраўнiк рыксдага Пер Вестэрберг.
Вярхоўны Савет Лiтвы 11 сакавiка 1990 года прыняў рашэнне аб аднаўленнi Лiтоўскай Рэспублiкi.