Галоўны рэдактар часопiса "Полымя" М. Мятлiцкi ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны
10.03.2010
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў указ аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi, у адпаведнасцi з якiм 11 чалавек удастоены медаля "За працоўныя заслугi" i 5 чалавек — медаля Францыска Скарыны.
У лiку ўзнагароджаных медалём "За працоўныя заслугi" — электразваршчык ручной зваркi Мiнскага вытворчага ўчастка № 1 ЗАТ "Белспецэнерга" Сяргей Пятроўскi, медалём Францыска Скарыны — артыст цырка вышэйшай катэгорыi Беларускага дзяржаўнага цырка Сяргей Бандарчук, галоўны рэдактар часопiса "Полымя" i рэдакцыйна-выдавецкай установы "Лiтаратура i мастацтва" Мiкалай Мятлiцкi.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.