Поспехi маладой беларускай дзяржавы ў многiм дасягнуты дзякуючы жанчынам
Безумоўнымi нацыянальнымi прыярытэтамi i ў далейшым застануцца павышэнне сацыяльнага статусу жанчыны, умацаванне iнстытута сям'i, абарона мацярынства i дзяцiнства, заявiў 6 сакавiка Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым прыёме ў Палацы Рэспублiкi ў гонар свята Дня жанчын.
"Трэба сказаць, што ў многiх галiнах жыцця нашы суайчыннiцы сёння апярэджваюць мужчын, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Яны лiдзiруюць па ўзроўнi адукаванасцi, дачыненнi да дасягненняў навукi i культуры, больш уважлiва сочаць за сваiм здароўем, удзяляюць больш увагi фiзiчнай культуры i спорту. Сярод пастаянных наведвальнiкаў бiблiятэк яны таксама складаюць большасць". Аляксандр Лукашэнка назваў адной з тэндэнцый апошняга часу iстотнае пашырэнне ўплыву жанчын на прыняцце палiтычных, эканамiчных i сацыяльных рашэнняў. Прыкметна расце колькасць прадстаўнiц прыгожага полу на высокiх дзяржаўных пасадах, у складзе дэпутацкага корпуса i iншых дзяржаўных органаў. "Заслугi i поспехi нашай маладой дзяржавы шмат у чым дасягнуты дзякуючы жанчынам, — упэўнены Прэзiдэнт. — Яны працуюць у самых розных сферах i прыкладаюць усю сваю энергiю, талент i прафесiяналiзм для працвiтання роднай Беларусi".
Асаблiвыя вiншаваннi напярэдаднi 8 Сакавiка кiраўнiк дзяржавы адрасаваў жанчынам-мацi. "Спакон веку мацярынства лiчыцца вышэйшым, ад Бога дадзеным, прызначэннем жанчыны. Бо мацi дае жыццё, выхоўвае, прывiвае маленькаму чалавечку паняццi дабра, справядлiвасцi, клопату аб блiзкiх". Аляксандр Лукашэнка з радасцю адзначыў, што ў мiнулым годзе ў Беларусi нарадзiлася больш за 109 тыс. дзяцей, а гэта на 2 тыс. больш, чым на год раней, i на 6 тыс. больш, чым у 2007 годзе. Гэта значыць, праводзiмая ў дзяржаве сацыяльная палiтыка мае правiльную накiраванасць i канкрэтны вынiк.
Кiраўнiк дзяржавы ўручыў у Палацы Рэспублiкi 8 ордэнаў i медалёў самым дастойным прадстаўнiцам беларускага грамадства. Ордэн Мацi атрымалi закройшчыца верхняга адзення ААТ "Элегант" (Гомель) Таццяна Белавусава, дазнавальнiк аддзялення дазнання папярэдняга расследавання аддзела ўнутраных спраў Гродзенскага райвыканкама Кацярына Кумко i прадавец Гандлёвага дома "На Нямiзе" Іна Макарэвiч.Ордэнам Пашаны ўзнагароджана старшыня суда Аршанскага раёна i горада Оршы Антанiна Карэтнiкава. Медаля "За працоўныя заслугi" ўдастоены дырэктар гiмназii № 2 Мiнска Тамара Вечар, прарэктар БДПУ iмя М. Танка Святлана Копцева. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны артыстка Ада Ялiнава i начальнiк аддзела культуры Клiмавiцкага райвыканкама Вольга Хаўранкова. Прэзiдэнт Беларусi пажадаў прадстаўнiцам прыгожага полу любвi, здароўя, прыгажосцi i сямейнага дабрабыту. "Спадзяюся, што ў вашым жыццi будзе яшчэ шмат значных дасягненняў, якiя ўвойдуць у слаўны летапiс Беларусi", — сказаў ён.