За распiццё пiва за горадам на прыродзе ў шэрагу выпадкаў пагражае штраф

Источник материала:  

За распiццё спiртнога ў лясных масiвах, на паплавах, на берагах вадаёмаў (пляжах) i ў iншых такiх месцах, што знаходзяцца па-за населенымi пунктамi, у шэрагу выпадкаў пагражае штраф. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла прэс-афiцэр УУС Мiнаблвыканкама Марына Эверсман.

Пасля ўступлення ў сiлу новай рэдакцыi КоАП, якая забараняе ў грамадскiх месцах ужыванне не толькi моцных спiртных напiткаў, але i слабаалкагольных, грамадзяне сталi цiкавiцца: цi будзе накладацца штраф за распiццё алкаголю за горадам на прыродзе? Ва УУС растлумачылi, што лясы i паплавы могуць лiчыцца грамадскiмi месцамi, калi група адпачывальнiкаў ужывае спiртныя напiткi на вачах у iншых. Калi ж кампанiя аб'ектыўна аддалена ад iншых грамадзян i распiццё алкаголю адкрыта не дэманструецца, то састаў адмiнiстрацыйнага правапарушэння адсутнiчае. Таксама ў гэтай сiтуацыi не трэба забываць аб адказнасцi за парушэнне нормаў экалагiчнай бяспекi навакольнага асяроддзя i парадку прыродакарыстання, а таксама пажарнай бяспекi.Распiццё спiртнога не дапускаецца на прыдарожных стаянках загарадных трас, калi, зразумела, там няма месца, якое спецыяльна для гэтага прызначана. Гэта можа быць, напрыклад, кавярня або невялiкi рэстаран. Калi ж грамадзяне з'едуць на абочыну i, згодна з народнай традыцыяй, арганiзуюць застолле на капоце, мiлiцыя таксама можа аштрафаваць iх. Абочына — грамадскае месца, бо вадзiцелi i пасажыры, якiя праязджаюць мiма, будуць бачыць, што людзi распiваюць спiртное.

Такiя заканадаўчыя змяненнi не прызначаны ўскладнiць жыццё грамадзянам. "Рэформа прадыктавана хутчэй тымi абставiнамi, што менавiта дэманстратыўнае, публiчнае распiццё спiртнога стала лiтаральна культывавацца насельнiцтвам", — падкрэслiлi ў мiлiцыi.

←Новый поворот

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика