Вернасць абавязку i Закону
Таварышы афiцэры i генералы, паважаныя супрацоўнiкi органаў унутраных спраў, дарагiя ветэраны!
Ад усёй душы вiншую вас з вашым цудоўным святам — Днём мiлiцыi.
За мiнулыя дзесяцiгоддзi самаадданая служба, майстэрства i прафесiяналiзм многiх пакаленняў супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў заслужылi павагу не толькi кiраўнiцтва краiны, але i ўсяго народа. Высокi ўзровень грамадскай бяспекi ўжо стаў вiзiтнай карткай рэспублiкi.
Жыццё кожнага чалавека, усяго насельнiцтва Беларусi павiнна праходзiць у прававым полi. Абараняючы канстытуцыйныя гарантыi i свабоды грамадзян, вы на справе даказваеце адданасць Айчыне.
Супрацоўнiку мiлiцыi дадзена права дзейнiчаць ад iмя дзяржавы дзеля абароны законных iнтарэсаў грамадзян. Менавiта таму такая глыбокая мера вашай асабiстай адказнасцi i такiя сур'ёзныя патрабаваннi да вынiкаў работы. Перакананы — прыярытэтамi для вас заўсёды былi i застаюцца вернасць абавязку i Закону.
Дзякую за службу Радзiме. Новых вам поспехаў i дасягненняў у iмя працвiтання Рэспублiкi Беларусь.
Моцнага здароўя, шчасця i дабрабыту вам i вашым блiзкiм.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.