Новы памер тарыфаў па страхаваннi на вытворчасцi ўстаноўлены ў Беларусi
Прэзiдэнт краiны ўказам № 110 ад 1 сакавiка ўнёс змяненнi i дапаўненне ў некаторыя ўказы па пытаннях абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў.
Дакументам устанаўлiваюцца на пастаяннай аснове наступныя памеры страхавых тарыфаў па абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў: для страхавальнiкаў бюджэтных арганiзацый 0,1 працэнта, для iншых страхавальнiкаў — 0,6 працэнта ад выплат, якiя даюцца наймальнiкам сваiм работнiкам.
Сiстэма скiдак i надбавак да страхавых тарыфаў па абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў дасць магчымасць прымяняць знiжаны страхавы тарыф страхавальнiкам з нiзкай колькасцю траўматызму i павышаны — страхавальнiкам са значнай колькасцю страхавых выпадкаў па гэтым вiдзе абавязковага страхавання.
З улiкам прымянення такой сiстэмы мiнiмальны i максiмальны памеры страхавых узносаў складуць 0,3 працэнта i 0,9 працэнта (для бюджэтных арганiзацый адпаведна 0,05 працэнта i 0,15 працэнта).
Указ уступае ў сiлу з даты яго афiцыйнага апублiкавання i распаўсюджваецца на адносiны, якiя ўзнiклi з 1 студзеня 2010 года.
прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.