Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў работу ўрада па прыцягненнi ў эканомiку Беларусi замежных iнвестыцый
Такую ацэнку Прэзiдэнт Беларусi даў учора падчас даклада ўрада па гэтай тэме, перадае БЕЛТА.
"Прыходзiцца прызнаць, што сiтуацыя з прыцягненнем у эканомiку краiны прамых замежных iнвестыцый не ўнушае аптымiзму", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Ён таксама дадаў, што валавыя паказчыкi тут без патрэбы.
Як сведчыць статыстыка, з 2008 года сума прамых замежных iнвестыцый, якiя паступiлi ў рэальны сектар эканомiкi краiны на чыстай аснове, няўхiльна знiжалася. У 2009 годзе яна склала ўсяго $420 млн, што на 38 працэнтаў менш за папярэднi год. На думку Прэзiдэнта, такi спад не апраўдваецца толькi агульным знiжэннем iнвестыцыйнай актыўнасцi ў свеце. "Прычына гэтага ў тым лiку i ў безадказнасцi, нежаданнi i няўменнi некаторых службовых асобаў эфектыўна працаваць", — лiчыць кiраўнiк дзяржавы.
"Да такой высновы мiжвольна прыходзiш, калi бачыш усё ўзрастаючы паток зваротаў патэнцыйных замежных iнвестараў непасрэдна да Прэзiдэнта, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вiдаць, у iх прапала ўжо надзея вырашыць надзённыя пытаннi з тымi, каму па пасадзе належыць гэтым займацца".
"І не першы раз я папракаю ў бяздзейнасцi кiраўнiкоў высокага рангу. З боку ўрада былi запэўненнi ўзяць пад кантроль рэалiзацыю важнейшых iнвестыцыйных праектаў. А iх нямала", — нагадаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, калi ў прадстаўленых яму матэрыялах да гэтага часу мiнiстрам культуры лiчыцца Уладзiмiр Мацвяйчук як адказны за рэалiзацыю аднаго з iнвестпраектаў. "Гэта сведчыць аб тым, што вы або фатаграфуеце старыя матэрыялы i скiдваеце iх сюды, або гэтым займаюцца недасведчаныя людзi", — падкрэслiў Прэзiдэнт. "Як жа тады можна ацанiць работу ўрада, аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама з замежнымi iнвестарамi? Зразумела, як нездавальняючую", — заявіў кiраўнiк дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка заклiкаў не ператвараць гэты даклад у самасправаздачу з чарговымi запэўненнямi, а прадставiць рэальную карцiну па рабоце з замежнымi iнвестарамi.
Прэзiдэнт падкрэслiў, што падыход да работы з iнвестарамi павiнен быць адзiн: "Калi чалавек едзе да нас працаваць i прапануе ўласныя грошы як iнвестыцыi ў нашу эканомiку, яму павiнна быць зялёная вулiца. Яго трэба азнаёмiць з тым, якiя падаткi ён будзе плацiць i якiя льготы мы можам прадаставiць на стадыi рэалiзацыi праекта". Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, калi патэнцыйны iнвестар будзе гэта "дакладна разумець i яго будуць сустракаць з задавальненнем, а не заглядаць у кiшэню або ставiць дадатковыя ўмовы, тады той iнвестар будзе працаваць".