Кандыдат у дэпутаты ад апазіцыі арыштаваны на 15 сутак

Источник материала:  
ArrayТым самым улады пазбавілі патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты ад партыі БХД магчымасці збіраць подпісы ў сваю падтрымку.Aндрусь Кашэўскі збіраўся балатавацца ў Жодзінскі гарсавет. Апазіцыянер быў затрыманы ўвечары 3 сакавіка ў менскім метро. Пра яго месцазнаходжанне не было вядома ды сенняшняй раніцы.

Высветлілася, што яшчэ ўчора актывіста даставілі ў суд Ленінскага раена. Як паведамляе прэс-служба БХД, суддзя Навіцкая асудзіла Андруся Кашэўскага на 15 сутак арышту па абвінавачванні ў супраціве супрацоўнікам міліцыі.

У Менску апазіцыянер займаецца распаўсюджваннем газеты «Народная воля». Падчас затрымання ў актывіста пры сабе нумароў газеты не было.
←Беларусь и Украина договариваются о транзите электроэнергии в Литву - Величко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика