На збор подпісаў — зь вершамі

Источник материала:  
На збор подпісаў — зь вершамі

Актывіст стваранай партыі БХД Уладзімер Рамановіч, які хоча балятавацца ў Віцебскі гарсавет, зьбіраецца праводзіць сьвяточныя акцыі да 8-га сакавіка проста на сваіх пікетах па зборы подпісаў.

Уладзімер сам піша вершы і прапануе ўсім ахвотным да 6-га сакавіка дасылаць яму ўласныя творы пра жаночую прыгажосьць, вясну і каханьне. А з 6-га па 20-га сакавіка ён абяцае самыя прыгожыя і рамантычныя вершы разьмясьціць на плякатах, зь якімі выходзіць на пікеты.

Хлопец мяркуе, што задуманая ім акцыя будзе мець вялікі рэзананс, бо ў той акрузе, дзе ён зьбірае подпісы, месьцяцца некалькі студэнцкіх інтэрнатаў і Віцебскі тэхналягічны ўнівэрсытэт. Таму віншаваньні ў вершах, на ягоную думку, будуць незвычайным падарункам дзяўчатам-студэнткам, а таксама выкладчыцам і нават супрацоўніцам інтэрнатаў, у якія так упарта ня хочуць пускаць зьбіральнікаў подпісаў зь ягонай ініцыятыўнай групы.
←Беларусь присоединяется к Парижской декларации по повышению эффективности внешней помощи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика